База адпачынку «Дружныя рабяты» – маляўнічы куток на левым беразе Заходняй Дзвіны, які знаходзіцца за 12 км ад Віцебска.

«Дружныя рабяты» — гэта прырода, чыстае паветра сасновага бору і шырокі комплекс паслуг для камфартабельнага адпачынку:
Гасцініца з утульнымі нумарамі
Пакой для перагавораў
Більярд
Саўна з басейнам
Летняя сталовая
Спецыяльна абсталяваныя дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі
Банкетная зала для правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, вяселляў і карпаратыўнага адпачынку
Персанал базы «Дружныя рабяты» забяспечыць усе ўмовы для паўнацэннага адпачынку, улічваючы пажаданні і просьбы адпачываючых, а само знаходжанне побач са шматгадовымі соснамі прымусіць па-іншаму паглядзець на рэчы і атрымаць асалоду ад адпачынку.
Сваіх пастаяльцаў база адпачынку сустракае круглы год, а ў перыяд з 3 чэрвеня па 11 жніўня на тэрыторыі базы працуе дзіцячы летні аздараўленчы лагер.
| База адпачынку "Дружныя рабяты" | |
|---|---|
| Кошт аднаго дня пуцёўкі (знаходжання), руб. | 46 140 |
| Кошт аднаго сеанса саўны на 10 чалавек (2 гадзіны), руб. | 105 051 |
* - дадаткова збіраецца падатак на дабаўленую вартасць
| Дзіцячы аздараўленчы лагер "Дружныя рабяты" | |||
|---|---|---|---|
|
Найменне |
Узроставая група | ||
| 6-10 гадоў | 11-13 гадоў | 14-18 гадоў | |
| Кошт пуцёўкі на 21 дзень, руб. | 459 830 | 476 000 | 487 760 |
Чакаем Вас на базе адпачынку «Дружныя рабяты».
Падрабязную інфармацыю аб адпачынку можна атрымаць па нумары тэлефона ў Віцебску 8 (0212) 27 56 79 або 8 (029) 714 32 23.


